Люблю я восень маладую

Мария Ючкович
Люблю я восень маладую.
У ярка-жоўтым сарафане,
Яна ў настроі, не сярдуе,
У сад стары крадком загляне.

Сарве там яблык пераспелы,
Такі духмяны, сакавіты.
Аздобіць лісцем лёгка, смела
Бяздонне позняга блакіту.

А фарбаў розных не шкадуе.
І не злічыць усіх адценняў!
Люблю я восень маладую --
Час залаты, час летуценняў...