Лiстапад

Мария Ючкович
Не, не крыўдую я на восень познюю.
У лістападзе гэтулькі цяпла!
Жыццё, ты стала апусцелай пожняю,
Сцяжынай, што ў нікуды прывяла.

Назад вядзі, цярністая сцяжына,
У тую непаўторную вясну!..
А успаміны -- чорнаю ажынай,
І не да сну, і зноў мне не да сну.

Спыніўся час. Трава яшчэ зялёная,
Як словы, што гучалі неўпапад.
З табою я таемна заручоная,
Мой позні, адзінокі лістапад...