Чымчык

Ольга Маро
Схованку маю ў пазухах,
Туліцца пад рукой.
Усім не хачу паказваць
Цьмяны шмарагдзік мой.

Iншыя выхваляюцца-
Кошт сто сарок дзяўбе.
Мой жа ш не падзяляецца-
Маю дзеля сябе.

Ззяе наскрозь між пальцамі-
Прэч пабягу з вачэй!
Зайчыкам пасміхаецца
Сэрца прамень пячэ.

   Натоўп магутных сварабаб
   Мяне прыціснуў каля дома.
   - Чым адчыняеш гэты скарб?
   - Скажу.
     Дык... Чымчыкам, вядома.


На выяве Эммануэль Беар.