Самалёты не птушкi

Махнач Сергей Юрьевсын
Самалёты – не птушкі, не лётаюць самі,
І калі адбываецца дрэннае нешта,
Неба плача бяссільна сухімі слязамі
І зямля адгукацца небу няўцешна.

Скрозь навiны ляцяць спачувальныя стужкі,
Стужкі чорныя ціха павяжуць на фота.
Больш не вернуцца людзі. У небе, як птушкі,
Памахалі яны нам крылом самалёта.

31.10.2015