Палай, душа!

Аляксандра Фагот
Сыходзь, мая душа,
з непатрэбнай табе паўцемры,
што нязменная палюбоўніца
вераломнасці і зруйнавання
ды  аматарка да нявольніцтва.

Расплюшч свае вочы
і выйсце шукай з нячуласці.
Небасхіл падпалілі ўжо зоры.
Я табе спадарожнічаць буду
Як? Гуканнем у гэтай прасторы.

Прачынайся, душа!
Абыякавасць - не да твару.
Адпачнеш ты як след пасля смерці.
Час шчасліваю быць
бо
жывецца.
Калі хочаш, паспееш памерці.

Ты свяціся, палай!
Не бядуй, а блішчы, палымней!
Дзеля гэтага свет і ствараўся.
А інакш лепей не прачынайся,
бо месца нябошчыка у труне.