Часу яшчэ дастаткова

Махнач Сергей Юрьевсын
Часу яшчэ дастаткова
(сёння – палова жыцця):
Вывучу «мову нанова»,
Выйду ў народ з небыцця,
Гучна, у поўныя грудзі
Вершы на плошчу пралью...

Добрымі ўсмешкамі людзі
Вернуць мяне на зямлю.

01.11.2015