Дачцэ

Махнач Сергей Юрьевсын
У мяне дачка –
Нібы кветачка,
Ясна зорачка
У мяне дачка.

Ад яе вачэй
Сонейка ярчэй
I жыццё лягчэй
Ад яе вачэй.

Цеплыня яе
Сілы надае,
Смутак растае
Ад цяпла яе.

Ад ружовых шчок –
Сэрца ў камячок,
Я ўпадаю ў шок
Ад пунсовых шчок.

Каб жыццё прайсці
І сябе знайсці,
Ты, дачка, расці
У сумленнасці.

На тваім шляху
Не бываць граху.
Будзь мацней крыху
На сваім шляху.

У маёй дачкi
Рукi-лодачкi,
Рухi плотачкi
У маёй дачкi.

Мне не хопіць слоў
Паўтарыць ізноў
Пра сваю любоў –
Не хапае слоў.

30.10.2015