грех с голубыми глазами...

Анастасия Котюргина
Вочы з блакіту. Ды й вочы дым!
Дзявочы праклён (спазнаць бы)!
Ты маё цела зрабіў святым
цераз распяцце…

Не ўваскрасаю – зверху гляджу:
"богападобныя"
людзі як людзі!
(кожны цвічок давярае крыжу
плоць,
а сабе пакідае душу).
Госпадзі, будзе!

…Дзень як усмешка –
лёс карацей!
Сіл
не хапае на
Вечнасць чужую.
Ты жа хацеў,
для жыцця ўваскрасіць!?
шэпчаш паспешліва:
“Дай укрыжую!”...