Патануць у безданi

Мария Ючкович
Патануць ў бездані--
І чарамі
Хай п'яніць чаромхавы дурман...
І ўзляцець на крылах
На Ікаравых,
І не верыць,
Што жыццё -- падман,
І прабачыць зло,
І сваіх ворагаў
Палюбіць,
Як і сваіх сяброў...
Вось дык зажыву,
Аж -- люба-дорага!
Ці вяртацца
На Зямлю ізноў?..