Званы зазванiлi

Мария Ючкович
Званы зазванілі,
Нібы ў свет акно адчынілі,
У свет новай, чароўнай вясны.
Званіце чыста, званы!

Званы зазванілі --
Маладым шлях супольны адкрылі:
Муж і жонка зараз яны.
Званіце ўрачыста, званы!

Званы зазванілі--
Славіць Бога ўсіх запрасілі,
Каб нас выбавіць з грэху, віны.
Званіце хвалебна, званы!

Званы зазванілі --
Свет нябёсаў камусь адчынілі.
Нечы скончыўся шлях зямны...
Званіце жалобна, званы...