Трыялет

Мария Ючкович
З дрэвам разлучыўшыся, лісты,
Як у сне, вандруюць у прасторы...
Не адчуюць шчасця ані гора,
З дрэвам разлучыўшыся, лісты.
Лес без лісця, быццам дом пусты,
Быццам вокны пагублялі шторы.
З дрэвам разлучыўшыся, лісты,
Як у сне, вандруюць у прасторы...