З далёкага

Мария Ючкович
А я ў нябеснай бэзавасці лубіну,
А я ў ружовасці бязважкай смолкі,
Нібыта ў паўдрымоце, прыгалублена,
А быць хачу, як ружа, ўладна-колкай.

Там, сярод кветак, мая сцежка згублена...
Мне б толькі водарам дыхнуць вясновым.
Нясу не кветкі ружы і не лубіну,
А горкія дзве жмені палыновы...