Адзiнота

Мария Ючкович
Ёсць у восені якаясьці завершанасць,
Аднак сумуе па працягу далягляд...
А адзінота ў ёй мяжуецца з бязгрэшнасцю.
Пра штосьці думае стары, забыты сад.

А лета бабіна згарае, не пытаецца,
Згарае ў сонейках зрыжэлых хрызантэм.
Каханне светлае чамусьці зноў спазняецца.
Што ж? Позна быць яму адной з вядучых тэм...