Успамiн

Мария Ючкович
Успамінам даўняга, нясмелага
Першага юначага кахання
У кружэнні танца белым-белага
Маладосць далёкая прагляне.

Светлякі гараць зеленаватыя
Каля грэблі ў сакавітых травах.
Месяц ўсміхаецца над хатамі,
І п'яніць-чаруе пах атавы.

І абдымкі так нязграбна-шчырыя,
І нясмелы першы пацалунак
Сталі песняй, сталі чуйнай ліраю.
І звіняць, звіняць кахання струны...