Не забывай

Мария Ючкович
Не забывай ніколі пра святло.
Жыццё малюй у колер, варты неба,
Бо ў ім, жыцці, якое б ні было,
Святло заўсёды ёсць. Яно патрэбна.

Святло усмешкі і святло вачэй,
Святло душы, яе жывая існасць,
Святло ўзыходу і святло начэй,
Святло вады, ад сонца прамяністай.

Святло пралесак і святло бяроз,
Што зноў вясною светла ажываюць.
Святло шчаслівых, нечаканых слёз
Ад слова вечна светлага "кахаю"...