Вечарам

Мария Ючкович
Вечарам водар
Хвалююча-яркі
Ў начной фіялкі.

Вечарам вабіць
Сваёй асалодай
Нас прахалода.

Вечарам вецер --
Маг легкакрылы --
Дорыць нам сілу.

Вечарам думкі
Сягаюць і мары
Да неба абшараў.

Вечар са мной
Раздзяляе ахвотна
Сваю адзіноту.