Заваражы

Мария Ючкович
Заваражы,
Каб хацелася жыць.
Так закружы,
Як ты ўмееш кружыць.
Так абдымай,
Каб зайздросціў нам май,
Каб я была
Тваім святам святла,
Песняй тваёй,
Тваёй юнай вясной.