Лiстапад

Махнач Сергей Юрьевсын
Лістапад. Лістота падае. Падаецца, назаўсёды.
Колер лісця не кастрычніцкі, ён не радуе вачэй.
Горад з вечара да раніцы пазавешваў вокны-соты,
Сумна ў горадзе і холадна, трэба бегчы, ды хутчэй.

Дожджык цэдзіць кроплі дробныя скрозь нябёсаў гора-сіта,
Кроплі скочваюцца ў лужыны пад мігценне ліхтароў.
Напаўняецца бязлітасна, да краёў жыцця карыта
Адчуваннем непазбежнасці позняй восені дароў.

Што рабіць мне, восень позняя, з падарункамі-дарамі,
Як пазбавіцца ад шэрасці, безвыходнасці, хандры?
Я адказ шукаю ў горадзе, ідучы яго дварамі.
Сумна ў пашчы мегаполіса, волка, холадна ўнутры.

12.11.2015