Пакуль не сказала я Позна...

Мария Ючкович
Ліпа цвіце, адчуваеш?
І смачна так пахнуць клубніцы...
Што, мілы, сабе загадаеш?
Час, можа, дадому з'явіцца?

Задоўжылася расстанне.
Каму ад яго палягчэла?
Няўжо не дыктуе каханне:
-- Будзь моцным, гарачым і смелым?!

Спяшайся, імкніся, каханы,
Пакуль гарыць наша лета,
Пакуль час спаткання жаданы,
Пакуль светла мару пра гэта,

Пакуль не засмужыла восень
Ранкам імглістым і росным
Неба празрыстую просінь,
Пакуль не сказала я :"Позна..."