У якiх нязведаных прасторах...

Мария Ючкович
У якіх нязведаных прасторах
Ты згубіўся, мой няпросты шлях?
А здаецца ж, толькі яшчэ ўчора
Быў ты ў гэтых веснавых палях,
У трымценні песні жаўруковай,
У дурмане зёлак лугавых.
Месячык над намі плыў падковай,
І было нам -- сорак на дваіх.
І рука-- ў руцэ, і вочы  -- ў вочы,
І над намі -- зорак карагод.
Дзе ж святло той непаўторнай ночы?
Час няўмольны, збаў, прашу, свой ход...