Ходоровка

Мария Ючкович
Вясновым днём
На холад бярэцца,
Быццам агнём
Апалена сэрца.
Ветру выццё
Каля жудасных ямаў.
Тваё жыццё
Быццам гіне таксама,
Як тых васьмісот
Ахвяраў нявінных.
Сорак чацвёрты год...
Пад свінцовай лавінай
Куляў шалёных
Падалі людзі.
Крыкі і стогны...
Зямля цісне грудзі...
Ваеннапалонныя
Італьянцы
Тут пахаваныя
Ў магілах брацкіх.
Ім не бачыць радзіму --
Сонечную Італію
Ні мёртвымі, ні жывымі...
Ахвярамі сталі
Тут шэсцьсот беларусаў --
Насельнікаў мірных.
Гналі іх пад прымусам
На месца пагібелі --
Жахлівае месца
Злачынства
Эсэсаўцаў,
Катаў-фашыстаў.
Зямля на тых ямах тады
Цяжка ўздыхала...
Гады ідуць -- не сатруць гады
Таго, што памяццю стала --
Помнікі, крыж,
Пліты намошчаны
Ў тое урочышча,
Ў тое урочышча.
Жалобна шумяць
Бярозкі тут белыя
Побач са стэлаю,
Побач са стэлаю.
У веснім раздоллі
Спеў жаўрука
Адклікнецца болем:
-- Хо-да-раў-ка!