Мова

Антон Солодовников
Мова - не літары, мова - не гукі
Мова - не словы, не сцягі, не крыкі,
І не адзенне на голыя думкі,
І не размытых размоваў урыўкі;

Гэта не лініі камунікацый,
Гэта не гімны для плошчаў ды бараў!
Мова – твой пульс, адчуваемы нацыяй,
Што суразмоўца наблізіць да брата!

Як пра вясёлкі аслеплым паведаць?
Шэпатам шэраг шумоў перакроіць?
Слухаць, як ціха ліецца па венах
Кропка за кропкаю, кропля за кропляй

Кропляй блакітных вазёр Беларуса,
Кропляй надзеі ў дрыжачым паветры,
Кропляй пачуццяў на высахлых вуснаў -
Кропляй. Мільёнамі кропляў, што вераць,

Што будуць разам, бясконцым і шчырым
Бегчы па венах, ад першага кроку
Па невымоўным прасторам Айчыны,
Кропля за кропляю, кропка за кропкай.