Цяпер далёка ты

Мария Ючкович
У здранцвенні немай пустаты
Ні тугі, ні болю, ні адчаю.
Ты -- чужы. Цяпер далёка ты.
Дзіва я даўно ўжо не чакаю.

Як у летаргіі -- доўгім сне,
Не жыву, а толькі "прабываю".
Лёгка мне? Ці невыносна мне?
І як супакой: усё бывае...

Што было -- ва ўсім мая віна.
Не жыву -- памылкі выпраўляю.
Можа, праўда ў келіху віна?
Вось вазьму ды заўтра загуляю...