Як вярнуць тое лета? Словы песнi

Мария Ючкович
Вецер, вецер, вецер.
Адзінока ў свеце.
Адлятай ты, вецер,
Сэрца не трывож
Тым былым калісьці...
Аблятае лісце
Ды няўцешна плача
Адзінокі дождж.

Прыпеў.
Як мне жыць -- не тужыць?
Як вярнуць тое лета?
Час імкліва бяжыць
Дзе ты, мілы мой, дзе ты?
Няўжо толькі ўспамін
Аб тым леце застаўся?
Я -- адна, ты -- адзін.
Пэўна, лёс насмяяўся.


Дождж ідзе са снегам.
Вецер мне з разбегу
Кіне мокрым снегам
Непрыветна ў твар.
Першыя сняжынкі...
На душы -- ільдзінкі.
Нада мной -- абрыўкі
Адзінокіх хмар.