Восень

Мария Ючкович
Чорныя дрэў сілуэты
Атуліць шэрае ранне...
Восень, твае прыкметы?
Час развітання...

Колераў аднастайнасць,
Як быццам фільм чорна-белы.
Вецер шпурляе нядбайна
Лісточак апошні, нясмелы.

Шэра навокал і глуха.
Халоднага колеру хмары
Сеюць сняжынкі са скрухай
На сумна-пустыя абшары.