новы паэт

Александр Жолнерски
а што калі згасла ў самоце натхненьне
хто будзе пісаць свае вершы ў шуфлядку
блукаць у начы ў палоне трызьненьня
ўспрымаць рэчаіснасьць нібыта загадку

каму давядзецца адчуць ды ўвасобіць
нязграбныя думкі ды кволыя твары
агучыць назваць ды прыгожа аздобіць
шматлікіх выяў незлічоныя хмары

у новых пакутліва створаных вершах
дзе смак меланхоліі роспачы гневу
дзе новы паэт не апошні не першы
са змрочным вусцішным пранізлівым спевам