Юбiлей

Кострома Лана
На двары - мароз,сцюдзёны вецер.
У хаце - цёпла. Гоман. Юбiлей.
Хоць жыццё раскiдала па свеце,
Адусюль наехала гасцей.

Зажурчала песня,як крынiца,
Вабяць усялякiя прысмакi.
Гаспадар хвалюецца:"Сястрыца,
Пачастуйся пiражкамi з макам!

Помнiш,як матуля гатавала
Шанюшкi,манты i пiрагi?
Як дзяцiнства наша прабягала?"
"Цi забудзеш,брат мой дарагi!

Не было тады у сям"i багацця,
А сама сям"я як клад...Быу час.
Ты iдзеш на пенсiю,мой браце.
Старасць завiтала i да нас".

"Старасць?"Брат у другi пакойчык збегау,
Хуценька вярнууся да гасцей.
"Не дарма жыць у Беларусь прыехау -
Цэнiцца павага да людзей!

Мой адказ табе кароткi,просты,
(I сястры пасведчанне дае)-
Пачытай!Напiсана "па узросту"!
Дык якiя ж тут гады мае?

Хто сказау,што старасць?Гэта сталасць-
Працы ветэран! Шаноуны узрост!"
"Што ж,пераканау! -cястра смяялась.-
Тост за маладосць,за щчасце тост!"

...Вось такой гiсторыi прыемнай
Сведкам апынулася i я.
А гарантам пазiтыву у пераменах -
Цёплы дом,павага i cям"я.

(Прашу прабачыць за адсутнасць у
нескладовага)
Как оказалось,в Белоруссии пенсия
 назначается не "по старости",а "по
 возрасту".Мелочь,а приятно!