На скрыжаваннi

Махнач Сергей Юрьевсын
На скрыжаванні нашых лёсаў знайшлі паразуменне мы. Ляцім да сонца, да нябёсаў, бяжым наўцёкі ад зімы туды, дзе хмары гоніць вецер, вышэй за дождж і мокры снег. Мы – дзве пясчынкі ў гэтым свеце, жыццё – наш безупынны бег.

Як мы сустрэліся, навошта лёс нашу сувязь блаславіў? Няма ў адносінах таго, што дагэтуль кожны не любіў. На скрыжаванні нашых лёсаў – паперы аркуш, пёры, туш. Мы намалюем шчасця востраў, прытулак неўгамонных душ.

Паперы аркуш, ліст бялёсы, ён не прымае слоў ілжы. Мы скрыжавалі нашы лёсы, мы пакляліся на крыжы ляцець, тварыць, змагацца разам за права, месца, за жыццё, i мы не здрадзім гэтым фразам. Мы побач.
Гэта – здабыццё!

20.11.2015