***

Наталья Кадетова
Адзеты у лета ў чырвоных калошах
На лытках раса ды кiшэнi без грошаў.

Спякотны ад сэрца, плаксiвы ад суму
Яго парасоны ветрамi здула.

Хлапчук да цукерак ды цудаў ахвочы
Ад жартау смяецца, па зорачках крочыць.

Спявае у голас вандроўныя спевы,
У лета адзеты, як сонейка спелы.