Сутворцы сонейка

Лаззаро
Ірыне Жызнеўскай http://www.stihi.ru/2015/11/13/3188

Чым разагнаць у слотную пару
сусветны сум сціхірнага сутоння?
Ды парай слоў усцешных: "Быць дабру!"
Яны прароцтва лепшае на сёння.

І на пасля — заначка на вякі!
Яе схавай на шчасцейка ў кішені —
і стань сутворцай сонейка — такім,
што абмінуць цябе любыя цені.

Ды не шкадобься — радасна свяці —
усім, каго туга апанавала.
І не лічы хвіліны да пяці —
і паўгадзіны, пэўна, будзе мала!

Халодных сэрцам ласкай атуляй —
і расцвіце праменнямі планета.
Тады і ў слоту ўсюды будзе май,
тады й зімой заўсёды будзе лета.

І не ўспрымай свячэнне як ігру.
Расквець і сёння ранак сумна-шэры.
І ў пару слоў замовы: "Быць дабру!"
дадай P.S. — усякаму — па веры.