Посади деревце

Владимир Хихол
Здаецца, што не так даўно
Я ў школу ў першы клас хадзіў
І каля школы пад акном
Бярозку кволую садзіў.

Ішлі гады. Я падрастаў.
Яна таксама падрастала...
І вось, настаўнікам я стаў.
Яна бярозай рослай стала.

Калі здараецца цяпер
Наведаць родную мне вёску,
Спяшу наведаць школу я
І мной пасаджану бярозку.

І цешыцца мая душа,
Калі я бачу, што пад ёю
Стаяць гурбою малышы,
Любуюцца яе красою.

Яна над імі, нібы маці,
Пяшчотна голле апускае.
Паціху лісці шапацяць-
Яна ім казкі-мары бае.

Мой юны сябар! Пасадзі
Ля школы дрэўца, або кветкі.
Запомні, школьныя гады
Прамчацца хутка, неўзаметку.

А напамінам аб табе
І добрых справах застанецца
На вельмі доўгія гады
Пасаджаныя кветкі й дрэўца.