Ля спiлаванай бярозы

Махнач Сергей Юрьевсын
Нікога ні аб чым не папрашу.
Так выпадкова, так неспадзявана
Я выйду на Смаргонскую шашу,
Пайду туды, дзе маці пахавана.

На могілках прысяду на пянёк
Ад спілаванай у той год бярозы.
– Ты чуеш, мама, побач твой сынок?, –
Скажу, і болей не стрымаю слёзы.

Даўно я абяцаў табе прыйсці,
У галаве паэта вецер, куля…
Табе чытаць не здолеў пры жыцці,
Паслухай вершы лепшыя, матуля.

Сумуе па пяшчоце рук тваіх
Не самы добры сын твой, ды не горшы.
Мы будзем сёння побач, удваіх.
Паслухай вершы ўжо, на жаль, памёршы.

26.11.2015