Часовае, часавае

Махнач Сергей Юрьевсын
Час iдзе. Жыццё – iмгненне,
Лёс – вялiзная гара.
Пакацiлася каменне,
Адпачыць прыйшла пара.

Як жывёльная iстота,
Адчуваеш нездарма:
Час ляцiць, жыццё – лiстота,
Наблiжаецца зiма.

Першым снегам час растане,
Нiбы дрэннае жыццё.
Не адказы на пытаннi
Нас чакаюць – небыццё.

Безназоўныя салдаты
Безуважныя дажджы.
Час цячэ ад нас, упарты,
Каб спынiцца назаўжды.

26.11.2015