Як правiльна марыць

Аляксандра Фагот
Мне здавалася, што спазнала
мастацтва "марыць як след".
мроіла шчыра і чакала.
як чуллівай душы чалавек.   
шалёна.
упарта.
з запалам.
азартна.

Толькі адна драбніца:
тое, што я летуценіла,
не павінна было адбыцца.
проста-такі марыцца.
час ад часу, бадай што, сніцца.
а лепей пад раніцу.
каб адразу жа абудзіцца.
й ніколі,
на шчасце
маё, не
здарыцца.

Так летуцела, што сталася.
Сяджу з марай я. разважаю,
як намякнуць, што "растался б
/з ёй/ не суджана, загінаю".
як памроіць пра скасаванне
гэтай мары,
каб не крыўдавала.

Ці гэта
не-мара-а-толькі-жаданне
будзе тым, што мне трэба
і адначасова тым,
чаго я жадала?