09. 2000

Махнач Сергей Юрьевсын
Верасень дзве тысячы,
Вуліца Будзённага.
За каханне высячы
Трэ мяне, шалёнага.
За сустрэчу лёсную,
За агмень разбуджаны,
За малітву слёзную…
Суджаны-асуджаны.
Шчасце недарэчнае,
Месца выпадковае.
Пачуццё пустэчнае,
Здрада міжрадковая.

28.11.2015