Словы на вецер

Макс Хот
У твар ён б'е мяне, а я трываю.
Удараў гэтых зусім не пазбягаю.
Давай мацней, мне гэтага мала.
Ты біў балючай, што з табой стала?
Але раптам цішыня. Куды ён знік?
Няўжо ён спалохаўся? Ці абвык?
"Ты мацней мяне, прабач." - Чую ў цішы.
"Мне патрэбныя былі толькі твае вершы."
Я словы свае ветру падарыў,
На яго іх проста адпусціў.

Максім Хацько (30.11.2015)