Першы снег

Людмила Воронова Супрун
Лупцуе вецер дрэвы мокрай пугай,
Схінае голле кволае да долу,
Брыдуць аблокі ў небе шэрым цугам
І мітусня сняжынак… Нібы пчолы…

То першы снег над горадам балюе,
Нячутна дакранацца да шыбаў,
Як быццам бы мастак зіму малюе,
Забельваючы восеньскія хібы…

На провадзе сядзіць маркотны голуб
І людзі недзе сунуцца паволі,
А вуліца, як вены доўгі жолаб,
Удалечыні сціскаецца ад болю…

У перспектыве рысачкаю тонкай
Схаваецца за змрочным гарызонтам,
Бо час ужо загортвае старонку
Гушчэе снег і валіць белым фронтам.

Губляецца ў шчымлівасці сцяжынка
У чарзе магнітных бураў змены ціску,
Жыццё слязой дажджу ці мо сняжынкай
Гайдае пракаветная калыска.

Фото интернет.