Чаканне...

Анастасия Шведко
Старая хата каля плоту,
Труба дыміць, а печ гудзе,
Ды баня топіцца ў суботу,
Але ніхто туды не йдзе...

Напэўна, гэта звычкай стала:
Тапіць, вячэру гатаваць...
Здароўе толькі каб трывала
Дзяцей у госцейкі чакаць.

Але няма каго чакаці-
Ніхто цяпер не прыйдзе ў дом.
Ды не жадае верыць маці,
Што не зайграе патэфон...

Не прыйдуць больш сыны да хаты.
Не, не забыліся яны,
Два гераічныя салдаты,
Што не вярнуліся з вайны...