Крынiцы

Людмила Мищенко
                МIЛЫМ ЖАНЧЫНАМ НАРОДНАГА ВАКАЛЬНАГА ГУРТА "КРЫНIЦЫ"
                г.п. КАРМЫ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI БЕЛАРУСI прысвячаецца
Бог улажыу у сэрца iм пяшчоту,
Што льецца, нiбы вецер вольны,
Ляснога подыху няспешную дрымоту,
Крынiц палескiх звон чароуны.

I песнi iх, нiбы вада святая,
Льюцца лагодай дзiунай неузначай,
Гучаць напеуна, за душу кранаюць,
Нясуць жывую радасць з краю у край.

З глыбiнь вякоу цякуць крынiцы,
I шлюць заветы сквозь гады,
Пахучы водар медунiцы,
Пяшчотны пералiу вады...

У крынiцах ноччу зоркi убачыць можна,
I дакрануцца да нябёс рукой,
Пяюць жанчыны сэрцам, стрункай кожнай,
Вадзiцай песня льецца над зямлей.

У напевах гэтых голас продкау,
Што нам запавядалi доуга жыць,
I ганарыцца роднаю старонкай,
I песнямi матулi даражыць.

У вашых слауных песнях ажывае
Гiсторыя, што род людскi вядзе,
I у вуснах родны край спявае,
У празрыстай i жывой вадзе.