Старасць

Владимир Хихол
Старасць гне ў баранні рог
І хваробы сее ў целе,
Не пускае за парог,
А ўсё маніць да пасцелі.
Аслабляе зрок і слых,
Памяць, розум прытупляе,
Прыглушае сэрца стук,
Цела сілы пазбаўляе,
Не дае начамі спаць,
Наганяе днём трывогі,
Астуджае ў целе кроў:
Стынуць рукі, мерзнуць ногі.
Старасць,не спяшы ка мне!
Я ж жыцця яшчэ не бачыў.
Не хачу лічыць жыццём
Час, што ў поце праішачыў.
Божа, злітуйся над мной!
Праяві сваё ўсяссілле.
Дай магчымасць век дажыць
З поўным розумам і ў сіле!