Пытанне

Валерий Познякевич
Пытаюся ў людзей: як жывяце? --
А ўсе маўчаць... Няма што гаварыць.
Бурліць вада ды чай у жываце,
Бо ўсе жывуць да нейкае пары.

Чакаюць свята. Толькі дзе яно?
Няма надзей. Пагас агонь вачэй.
З вянком купальскім шчасце адплыло
Туды, дзе жыць вальготней і лягчэй.

У цемры дзён блукае мой народ --
Аслеплі ўсе яго павадыры.
Крычыць дзіця, а што пакласці ў рот,
Калі маўчанне толькі да пары.