Зiма прыйшла, як быццам мроя...

Юрий Боровицкий
***
Зіма прыйшла, як быццам мроя
Аб белым, праведным жыцці.
А мы у ім, як тая зброя,
Каб цэлым праз жыццё прайсці.
Зіма прыйшла, як летуценне,
Як мара пра шчаслівы лёс.
А мы у ім з табой – насенне,
Якое ветрам Бог занёс.
Зіма прыйшла, як вера ў цуда,
Ў каханне чыстае, як снег.
Зіма прыйшла… Каханне будзе!
А без яго… і жыць нам – грэх.

04. 12. 2015 г.