Змаганне

Татьяна Анисько
У неразумным пачуцці,
З цяжкім і моцным прыдыханнем,
Я паспрабую уцячы,
Ад нясцерпна моцнага кахання.

Не зразумееш мой адчай,
І не стрымаеш, нават сілай.
Кахаць ці праўда - выбірай.
Маўчу і не пярэчу, мілы.

На сэрцы цяжарам навісла смага,
І скручвае, ад болю зубы зводзіць,
А да цябе, ну як ніколі - цяга,
Хоць мне, напэўна, гэта і пашкодзіць.