Адданасць

Валерий Познякевич
Я думкамі жыву для Беларусі.
Я п'ю яе крынічную ваду.
Мне з ёю днець у радасці і  скрусе,
Пакуль з жыцця зямнога не сыйду.

Адданы ёй і сэрцам, і душою —
Мне без яе не бачыць тых дарог,
Што журавы праклалі над Ушою
У небе дзён, што паказаў ім Бог..

Нам той дарогі сёння не хапае —
Зніякавела шчырасць, дабрыня...
Стамлёны час магілы нам капае,
Каб новы верш вясной не набрыняў,

Каб дрэва дзён не распусціла лісце,
Не зашумела подыхам вясны,
Дзе мы былі шчаслівымі калісьці,
Дзе мары дзён віталі нашы сны.