Людмiле Круглiк

Владимир Шиманович 2
Сядеу пауночы, як маньяк,
Гартаючы чужую кнiгу.
Ты маеш iх - чатыры. Так?
А я - адну. Нiякiх здвiгау.

Сядзеу, чытау. Як мае быць.
Ды усе шукау сабе прычыну,
Каб нешта нейкае зрабiць
I не пайсцi на вечарыну.

Але, не змог сябе стрымаць.
Бо, нешта моцна паманiла.
Вось, я прыйшоу табе сказаць:
- Што нарабiла ты, Людмiла?

Твая "Мелодыя душы"
Спавяе голасна i смела.
I хочацца сказаць - пiшы.
Пра усе, што у сэрцы набалела.

Малюй i сэрцам, i рукой.
"Фiялкi", лес i квiцень сада.
Раку. I ноччу, над ракой,
У небе - "Знiчкi лiстапада".

Малюй "Рапсодыю". Яна
Такую восень адшчадруе!
Усю сябе аддай спауна.
Няхай твой любы горад чуе...

Ды, што там горад?! Цэлы свет!
Ну, што ты у ступары застыла?
Ты ж не абы хто. Ты - паэт.
Прымi фiялачкi, Людмiла.

("Мелодыя душы", "Рапсодыя восенi",
"Знiчкi лiспапада" - зборнiki вершау
члена саюза пicменнiкау Беларусi
Людмiлы Круглiк)