Я да родных вярнуся

Станислав Шастак
Я да родных вярнуся,
Дзе б і колькі ні жыў.
Да маёй Беларусі,
Да яе хат і ніў!

Да яе разгавору,
Яе песень, былін,
У яе зімнюю пору,
Бо я ёсць яе сын!

Я павінен аддзячыць
Тут мне родную кроў
За жыццёвыя ўдачы,
За знату і любоў!

Хай падзякаю будзе,
Што я працай прыдбаў,
Каб здабытак мой людзі
Прымянялі для спраў!

Ім лячылі б хваробы,
Ім вучылі б кахаці,
Каб быў ён да спадобы
Беларусі, як маці!