грымiць маркотна сiнi вечар...

Кель Зничка
грыміць маркотна сіні вечар,
і Вянера бярэ зноў ў палон -
я ўсё так жа жадаю сустрэчы ,
у груддзях - толькі немы стон...

а ці помніш ты чэрвень ласкавы?
а ці помніш ля рэчкі чарот?
белы месяц, наш сябар кульгавы,
зробіць так, што ня ўзнае народ,

што нам добра было і ўтульна,
што ад шэпту твайго праз гады
прачынаўся ў істэрыцы буйнай
і хватаўся за кубак вады.

летуценю аб радасным твары;
пазайздросціў бы сам барон
косам рыжым тваім, як пажары,
і вачыма, бо кошт іх - мільён.

грыміць маркотна сіні вечар,
і Вянера бярэ ў палон -
я ўсё так жа жадаю сустрэчы,
сцерагу цябе зноў ля вакон...