Цень

Махнач Сергей Юрьевсын
Гараць мінулай восені лісты –
Мае абвінаваўцы, сведкі, суддзі.
Ня трэба адвакатаў, я пусты.
Здаецца мне, інакш ужо не будзе.

Гарыць душа, згарае ўсё ўва мне:
Прыхільнасць, зацікаўленасць, сяброўства…
Пачуццяў жменька попелам на дне.
Спустошаны, я згасну вельмі проста.

Аднойчы вам захочацца цяпла
Бяздонна-золкай снежаньскай суботай,
Але мяне – бамбізы і трапла –
Не будзе побач: ціха знікну ўпотай.

Адчынеце акенца ў новы дзень –
Адтуль пацягне холадам расстання.
Лісты ўва мне гараць, а звонку – цень.
Усюды цень – мой цень, маё змярканне.

19.12.2015