Ля вогнiшча на беразе Нёмана

Ирина Косенкова
Якое неба зорнае
У нас над галавой!
Зноў ноч,прынцэса чорная,
Завяжа шалік свой-

Раскруціцца сцяжынаю
Па зоркавых слядах,
Легендаю-прычынаю
Названы Млечны Шлях.

З часоў мінулых зданямі
Былое мільгане,
Чароўнымі паданнямі
За душу нас кране.

Ноч дзеўчынай таемнаю
Ля вогнішча прайдзе,
Мелодыю напеўную
Зайграе для яе

Гітара-спадарожніца,
Кранутая рукой,
І месяц завароджана
Застыне над ракой.

У марах раствараемся
Мы ля агню ўдваіх,
На зоры ўзіраемся
І думаем аб іх...


*** вогнішча(белорусск)-костёр,***зданямі-призраками