Снежань

Ольга Жогло
  А снежань такі нерашучы:
 Не кліча марозаў пякучых,
 Ён восені не праганяе-
 "Няхай,- кажа,- больш пагуляе,
 Няхай сабе ў волю паплача,
 Жанчына ўсё ж, не іначай".